Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ЧАЭС побач, а ў нас нават дазімэтра няма»


Беларускія рабочыя прыбяраюць паваленыя дрэвы ў Чарнобыльскім радыяцыйным запаведніку, архіўнае фота
Беларускія рабочыя прыбяраюць паваленыя дрэвы ў Чарнобыльскім радыяцыйным запаведніку, архіўнае фота

Як успрынялі паведамленьне пра абрушэньне канструкцыяў на чацьвёртым блёку Чарнобыльскай атамнай станцыі на Гомельшчыне, частка якой уваходзіць у небясьпечную зону?


Ад вёскі Гдзень Брагінскага раёну да атамнай станцыі не набярэцца й двух дзясяткаў кілямэтраў. Аднак большасьць вяскоўцаў, якія засталіся тут жыць, нічога ня чулі пра абрушэньне канструкцыяў на чацьвёртым энэргаблёку.

Жыхарка Гдзеня спадарыня Антаніна:

«Пра Чарнобыль нічога не чуваць. Як ён там — хто ж яго ведае? Таблетак ад радыяцыі ніякіх ня п’ю. Таблеткі п’ю толькі ад галаўнога болю і кроплі капаю для вачэй — больш нічога. Зроку няма зусім, я амаль нічога ня бачу. А радыяцыі мы ніякай не адчуваем».

Вясковец Анатоль кажа, што ў вёсцы й дазімэтраў няма, каб праверыць узровень гама-фону:

«У мяне была „Сасна“ — добры такі дазімэтар, які каштаваў 250 савецкіх рублёў. Але ў ім нешта здарылася са шкалой — яна няспраўная. Ім можна было й прадукты памераць. Мне б яго адрамантаваць!»

Вясковец, калі што якое, тэлефануе cваяку ў Кіеў і даведваецца пра сытуацыю на ЧАЭС ад яго, але ніяк не ад мясцовых уладаў ці беларускіх афіцыйных мэдыяў:

«Калі б што сур’ёзнае, мой стрыечны брат з Кіеву сказаў бы: „Толя, зьбірай манаткі і пасядзі месяц там і там — ты ж яшчэ здаровы малады чалавек“. Вось гэты саркафаг на ЧАЭС робяць, дык трэба глядзець, каб не зрабілі такое ўкрыцьцё, як некалі дамы ў горадзе Сьпітаку. Яны ж падчас землятрусу рассыпаліся! Надзейны, надзейны пяцікратны кантроль за тымі, хто будуе „саркафаг“. Вось што мяне турбуе сёньня найперш».

Нічога ня чулі пра здарэньне на атамнай станцыі і жыхары вёскі Стралічава Хойніцкага раёну, якая мяжуе з 30-кілямэтровай зонай адчужэньня.

Маладая кабета Ларыса кажа толькі, што правяралася ня так даўно на прыборы СІЧ — лічыльніку імпульсаў чалавека:
На СІЧы правяралі радыенукліды ў арганізьме. І мне сказалі, што ў мяне зашмат радыенуклідаў

«На СІЧы правяралі радыенукліды ў арганізьме. І мне сказалі, што ў мяне зашмат радыенуклідаў у арганізьме. Пытаецца лекарка: «А што вы ясьцё?» Адказваю: «Усё, што вырошчваем, спажываем. Прадукцыю сваю малочную ямо, агарод маем, гаспадарку трымаем». Яна мне: «У вашым арганізьме радыенукліды перавышаюць той узровень, які прыдатны для жыцьця чалавека».


Юры Варонежцаў: Навакольным паселішчам існуе прамая экалягічная пагроза


Гомельскі незалежны экспэрт у чарнобыльскіх пытаньнях, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету былога Саюзу Юры Варонежцаў лічыць, што ня варта бесклапотна ставіцца да няштатных сытуацыяў на атамных станцыях. Няхай сабе гэта будзе й частковае разбурэньне сьценавых панэляў і даху на чацьвёртым рэактары, як гэта здарылася 12 лютага на Чарнобыльскай АЭС:

Юры Варонежцаў: Навакольным паселішчам існуе прамая экалягічная пагроза
Юры Варонежцаў: Навакольным паселішчам існуе прамая экалягічная пагроза
«Усё, што адбываецца ў чацьвёртым разбураным блёку, — гэта ўсё небясьпечна. Да гэтага часу ніхто ня ведае, колькі там знаходзіцца радыеактыўных рэчываў. Розныя ацэнкі — ад 50 да 300 тон».

Суразмоўца кажа, што частка радыеактыўных элемэнтаў знаходзіцца ў выглядзе расплаўленай шкламасы. Іншая ўяўляе сабою радыеактыўны пыл:

«Пры любым разбурэньні канструкцыі гэты пыл падымаецца ў паветра. Хутчэй за ўсё, пыл ня выйдзе за межы 30-кілямэтровай зоны. Але што да навакольных паселішчаў, то тут існуе прамая экалягічная пагроза».

Яшчэ большую пагрозу, на думку экспэрта, уяўляе поўны вывад са строю спыненых 1, 2 і 3 энэргаблёкаў. Тут трэба будзе выгружаць радыеактыўнае паліва і хаваць яго на тэрыторыі станцыі на доўгія гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG