Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дактары шмат кажуць пра дыету, якой трэба прытрымлівацца, каб засьцерагчыся ад хваробаў сэрца. Аднак нават калі ваш штодзённы рацыён складаецца амаль цалкам з ласося і аўсянкі, некаторыя паслабленьні ў дыеце ўсё роўна захаваюць небясьпеку для сэрца.

Сайт The Huffington Post папярэджвае супраць васьмі найгоршых для сэрца прадуктаў.

1. Апрацаванае мяса

Хот-догі, бэкон, каўбасы і мясныя дэлікатэсы вырабляюцца з дадаткамі кансэрвантаў, часта ў тым ліку нітратаў і нітрытаў, якія прычыняюцца да сардэчных праблем.



2. Чырвонае мяса

У чырвоным мясе высокае ўтрыманьне насычаных тлушчаў. Але калі ўжо зусім ня можаце ад яго адмовіцца — выбірайце вельмі посную ялавічыну.




3. Піца

Адзін кавалак піцы можа ўтрымліваць дзьве траціны штодзённага ліміту насычаных тлушчаў. Калі ўжо і дазволіць сабе кавалак — то з гароднінай, а не каўбасой, і прасачыць, каб на ім было менш сыру.




4. Сырны соўс

Зноў насычаныя тлушчы. Калі робіце такі соўс дома — замяніце масла аліўкавым алеем, сьмятану — абястлушчаным малаком і скараціце колькасьць сыру.




5. Транс-тлушчы

Гэтыя тлушчы павялічваюць тэрмін захаваньня прадуктаў, вырабленых зь іх, але падвышаюць узровень дрэннага халестэрыну ў арганізьме.




6. Смажаная ежа

У рэстаранах алей для смажаньня выкарыстоўваюць паўторна, у выніку тлушч робіцца ўсё больш насычаным. Калі ўжо смажыць — то на аліўкавым алеі, выкарыстоўваючы яго толькі адзін раз.




7. Салодкія газаваныя воды

Нават калі вы п’яце салодкую газіроўку адзін раз на дзень, гэта прыводзіць да 20-працэнтнага павелічэньня рызыкі сардэчных праблем. Дыетычныя напоі ня лепшыя — даказана, што яны падвышаюць рызыку разьвіцьця інсультаў і інфарктаў, хоць дакладная прычына пакуль цалкам ня вывучаная.




8. Фастфуд

Тут усё: і насычаныя тлушчы, і транс-тлушчы, і цукар, і сода, што робіць большасьць вашых заказаў рэцэптам да катастрофы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG