Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакаленьню слухачоў, якое ніколі не ўключала караткахвалевы прымач

абноўлена

Аляксандар Лукашук пра «Свабода.Аrt»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:53 0:00
Наўпроставы лінк
Уступнае слова Аляксандра Лукашука

«Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю „Свабоду“. Тое сталася звычаем і патрэбай душы».

Так некалі казаў наш сталы слухач, сябар і аўтар Васіль Быкаў. Многія творы гэтага вялікага пісьменьніка ўпершыню прагучалі на «Свабодзе». У студыі ён запісаў і сваю кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому».

Сотні літаратурных твораў па-беларуску, сотні песьняў у выкананьні бардаў і прафэсійных музыкаў, сучасныя мэмуары, гістарычныя, культурніцкія, філязофскія дыскусіі, якія не старэюць, а становяцца ўсё больш актуальнымі і цікавымі, бо грамадзтва абуджаецца да свабоды.

Усё гэта цяпер «Свабода» дорыць новаму пакаленьню слухачоў, якое ніколі не ўключала караткахвалевы прымач.

Калі ласка!
XS
SM
MD
LG