Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан вітае намер ЗША вывесьці войскі


Барак Абама выступае са штогадовым пасланьнем

Барак Абама выступае са штогадовым пасланьнем

Аўганскі ўрад вітае намер ЗША вывесьці свае войскі з краіны цягам 2014 году. Пра гэты намер заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваім штогадовым пасланьні.

Прадстаўнік міністэрства абароны Аўганістану Мухамэд Захір Азімі заявіў, што аўганскія войскі «запоўняць вакуўм», які ўзьнікне пасьля вываду 34 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў. Ён дадаў, што аўганскія сілы возьмуць на сябе забесьпячэньне бясьпекі на тэрыторыі краіны да канца 2013 году.
XS
SM
MD
LG