Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Азэрбайджану не задаволены «дрэннымі паводзінамі» дзяцей чыноўнікаў


Спалены гатэль у Ісмаілы
Спалены гатэль у Ісмаілы

Ільхам Аліеў скрытыкаваў урадавых чыноўнікаў і чальцоў іхных сем’яў за тое, што ён назваў «дрэнныя паводзіны».

Аліеў папярэдзіў чыноўнікаў, каб тыя паводзіць сябе належным чынам, інакш яны сытукнуцца з сур’ёзнымі наступствамі.

Ён таксама паабяцаў: чыноўнікі, чые дзеці дрэнна паводзяць ці абражаюць іншых людзей, будуць звольненыя, а іхныя дзеці — пакараныя.

Аліеў загадаў мясцовым уладамі спыніць правядзеньне паказных урачыстасьцяў і вясельляў.

Словы Аліева сталі ягонай першай публічнай рэакцыяй на студзеньніскія пратэсты ў горадзе Ісмаілы, на паўночным-захадзе да Баку.

Прычынай хваляваньняў у Ісмаілы стала аўтааварыя з удзелам сына аднаго зь міністраў.

Дзесяткі дэманстрантаў былі арыштаваныя пасьля таго, як пратэстоўцы падпалілі аўтамабілі і матэль, якія належылі сыну міністра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG