Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняе «паўночнакарэйскае» папярэджаньне


Правакацыі з боку КНДР пацягнуць жорсткі адказ з боку ўсясьветнай супольнасьці, заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

«Амэрыка працягне змагацца з распаўсюдам небясьпечных ўзбраеньняў. Паўночнакарэйскі рэжым павінен усьвядоміць, што адзіны шлях забясьпечыць уласную бясьпеку — гэта выконваць міжнародныя абавязкі», — заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы са штогадовым зваротам да Кангрэсу.

«Правакацыі зь ліку тых, якія мы бачылі мінулай ноччу, прывядуць да большай ізаляцыі (КНДР). Мы разам з нашымі саюзьнікамі ўмацоўваем сыстэмы ПРА і ачольваем усясьветную супольнасьць у распрацоўцы жорсткіх захадаў у адказ», — дадаў Абама.

Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Паўночнай Карэі ў аўторак паведаміла, што ў гэтай краіне адбылося пасьпяховае ядзернае выпрабаваньне — падрыў «лёгкай і кампактнай бомбы» вялікай разбуральнай сілы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG