Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі загінулі каля 70-ці тысячаў чалавек


Ахвярамі ўзброенага канфлікту паміж праціўнікамі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і ўрадавымі войскамі зь вясны 2011 году сталі каля 70 тысяч чалавек.

Пра гэта заявіла кіраўніца ведамства ААН па правах чалавека Наві Пілэй, выступаючы на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН.

Месяцам раней Пілэй казала пра 60 тысячаў ахвяраў канфлікту.

Пілэй адзначыла, што глыбокія рознагалосьсі паміж чальцамі Рады бясьпекі ў ацэнках падзей ў Сырыі прывялі да бязьдзейнасьці. Паводле ейных словаў, за гэтую бязьдзейнасьць сырыйцамі — як з боку вайскоўцаў, так і з боку паўстанцаў і грамадзянскага насельніцтва — заплачана дарагая цана.

Наві Пілэй зноў заклікала Раду бясьпекі перадаць справу сырыйскага канфлікту на разгляд Міжнароднага крымінальнага суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG