Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН асудзіла КНДР


Выступ міністра замежных справаў Паўднёвай Карэі Кім Сун Хвана
Выступ міністра замежных справаў Паўднёвай Карэі Кім Сун Хвана

Рада бясьпекі ААН рашуча асудзіла трэцяе ядзернае выпрабаваньне, што адбылося ў КНДР. Рада бясьпекі таксама заявіла, што неадкладна прыступіць да абмеркаваньня адпаведных захадаў.

Тэкст заявы зачытаў перад журналістамі міністар замежных справаў Паўднёвай Карэі Кім Сун Хван.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў паўночнакарэйскае ядзернае выпрабаваньне відавочным і сур’ёзным парушэньнем рэзалюцыяў ААН, правакацыяй, якая дэстабілізуе. Раней сёньня прэзыдэнт ЗША Барак Абама таксама назваў ядзернае выпрабаваньне ў Паўночнай Карэі вельмі правакацыйным крокам, які ніякім чынам не ўмацоўвае яе бясьпеку.

Паўночная Карэя пацьвердзіла, што правяла пасьпяховае ядзернае выпрабаваньне, падарваўшы невялікую ядзерную прыладу на палігоне на паўночным усходзе краіны. Расейскія спэцыялісты лічаць, што магутнасьць падземнага ядзернага выбуху перавысіла 7 кілятонаў.

Паведамляецца, што ЗША, Паўднёвая Карэя і краіны Эўразьвязу выступяць за новыя міжнародныя санкцыі супраць КНДР. Японія разглядае пытаньне аб увядзеньні ўласных санкцыяў супраць Паўночнай Карэі. Выбух ў Паўночнай Карэі асудзіла і міністэрства замежных справаў Беларусі, адзначаўшы, што ён «уяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для міру і бясьпекі ў рэгіёне Паўночна-Ўсходняй Азіі і па-за яго межамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG