Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны сход Францыі ўхваліў легалізацыю аднаполавых шлюбаў


Ніжняя палата францускага парлямэнту ўхваліла законапраект, які легалізуе аднаполавыя шлюбы і дазваляе некаторым такім парам усынаўляць дзяцей.

Прапанова прэзыдэнта-сацыяліста Франсуа Алянда падзяліла нацыю. Нядаўна сотні тысяч французаў узялі ўдзел у дэманстрацыях за і супраць законапраекту. Нацыянальны сход у аўторак падтрымаў яго 329 галасамі супраць 229.

Калі законапраект будзе ўхвалены Сэнатам, Францыя далучыцца да прыкладна дзясятку ў асноўным эўрапейскіх краінаў, дзе дазволеныя аднаполавыя шлюбы і ўсынаўленьне гомасэксуалістамі дзяцей.

У дзевяці амэрыканскіх штатах і Вашынгтоне (акруга Калюмбія) таксама дазволеныя аднаполавыя шлюбы. Галасаваньне ў Сэнаце Францыі заплянаванае на 2 красавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG