Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне пра выключэньне міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея зь сьпісу неўязных на тэрыторыю ЭЗ не абмяркоўвалася.

Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Эўразьвязу адносна сёньняшняй сустрэчы ў Менску кіраўніка прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майры Моры з намесьнікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной.

Гэтае пытаньне можа вырашыцца толькі на ўзроўні Брусэлю.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, сустрэча адбылася з ініцыятывы эўрапейскага боку. Абмеркаваныя пытаньні ўзаемадзеяньня Беларусі і ЭЗ.

«Асаблівая ўвага была аддадзеная праблематыцы аказаньня Беларусі тэхнічнай дапамогі з боку ЭЗ», — паведамілі ў беларускім МЗС.
XS
SM
MD
LG