Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ева Някляева атрымае прэмію Фінскага ПЭНу


Сёлетняя прэмія Фінскага ПЭН-цэнтру за свабоду выказваньня прысуджаная Еве Някляевай, дырэктару тэатральнага фэстывалю «Балтыйскае Кола» і актывістцы праваабарончага руху.

Ева Някляева, дачка паэта і былога прэзыдэнта Беларускага ПЭН-цэнтру Ўладзімера Някляева, актыўна змагалася за вызваленьне бацькі, які быў асуджаны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Сайт Фінскага ПЭН-цэнтру зазначае, што «ў Беларусі штодзённа цкуюцца актывісты праваабарончага руху. Іх арыштоўваюць, зьбіваюць і асуджаюць на сэрыйных судовых працэсах».

Ева Някляева выступіла з заклікам адмяніць Чэмпіянат сьвету ў хакеі, які мае адбыцца ў Менску ў 2014 годзе.

У якасьці прызу Ева Някляева атрымае карціну «Абраз квяцістага лесу», падараваную мастачкай Росай Ліксам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG