Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндыя не выключае санкцыяў супраць Менску


Франс Тымэрманс

Франс Тымэрманс

Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Нідэрляндаў Франс Тымэрманс падчас афіцыйнага візыту ў Варшаву. Аднак галоўныя высілкі, паводле міністра, яго краіна будзе скіроўваць на падтрымку грамадзянскай супольнасьці.

На пытаньне, ці гатовы Амстэрдам абмежаваць імпарт нафтапрадуктаў зь Беларусі ў выпадку грубых парушэньняў правоў чалавека, міністар адказаў наступнае:

«Мы можам ужыць эканамічныя санкцыі, калі гэта будзе неабходна. Пакуль што сярод маіх эўрапейскіх калегаў няма адназначнага меркаваньня наконт іх эфэкту. Я думаю, што падтрымка грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі сёньня важнейшая. Мы павінны падтрымліваць незалежныя СМІ, ЛГБТ-групы, якія цяпер жорстка перасьледуюць... Мы будзем працягваць фінансаваць Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, дзе навучаюцца таленавітая моладзь зь Беларусі. Гэта рэчы, якія мы маем намер рабіць і ў якія маем намер укладаць сродкі».

Нідэрлянды зьяўляюцца найбуйнейшым імпартэрам беларускіх нафтапрадуктаў. Каля 10% гандлёвага абароту Беларусі летась прыпала на гэтую краіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG