Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты: Паўночная Карэя правяла ядзерные выпрабаваньні


Так выглядае ядзерны палігон са спадарожніку. Архіўнае фота
Так выглядае ядзерны палігон са спадарожніку. Архіўнае фота

Інфармацыйныя агенцыі паведамляюць, што ў Паўночнай Карэі адбыўся землятрус сілай каля 5,0. Ёсьць прыкметы таго, што землятрус мог мець штучную прыроду.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся побач з паўночнакарэйскім адзерным палігонам.

Пакуль з боку КНДР не прагучала ніякіх тлумачэньняў.

Аднак японскія і паўднёвакарэйскія экспэрты лічаць, што Паўночная Карэя правяла ядзернае выпрабаваньне.

Калі іхныя меркаваньні пацьвердзяцца, што гэта будзе трэцяе ядзернае выпрабаваньне ў Паўночнай Карэі.

У студзені КНДР абвясьціла, што будзе запускаць болей ракетаў ў космас і надалей ладзіць ядзерныя выпрабаваньні.

Такія дзеяньні «будуць накіраваныя супраць нашага заклятага ворага, Злучаных Штатаў», паведаміла тады інфармацыйнае агенцтва ЦТАК са спасылкай на Нацыянальную камісію абароны КНДР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG