Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У другую гадавіну скіданьня Мубарака ізноў беспарадкі


Дэманстрацыя пратэсту ў Каіры 8 лютага.

Дэманстрацыя пратэсту ў Каіры 8 лютага.

У Эгіпце тысячы людзей выйшлі на дэманстрацыі з нагоды другой гадавіны зьвяржэньня папярэдняга прэзыдэнта краіны Хосьні Мубарака.

Адбыліся сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй. У прыватнасьці, у сталіцы Каіры паліцыя вадамётамі адбівалася ад дэманстрантаў, якія закідалі яе камянямі.

Дэманстранты заклікалі цяперашняга прэзыдэнта Мухамада Мурсі трымацца мэтаў рэвалюцыі двухгадовай даўніны, якая прывяла яго да ўлады.

Апазыцыя цяперашняга прэзыдэнта абвінавачвае Мурсі, выхадца зь ісламісцкіх колаў, у тым, што ён адступіў ад прынцыпаў рэвалюцыі, што дазволіў ісламістам захапіць уладу. Прыхільнікі прэзыдэнта абвінавачваюць апазыцыю ў спробе перавароту.
XS
SM
MD
LG