Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі экспэрт пра санкцыі: «Гэтыя кампаніі ніколі з ЗША не гандлявалі»


Амэрыканскія салдаты побач з расейскім верталётам Мі-17 у Афганістане. Амэрыканцы купляюць для афганскага войска расейскае ўзбраеньне.

Амэрыканскія салдаты побач з расейскім верталётам Мі-17 у Афганістане. Амэрыканцы купляюць для афганскага войска расейскае ўзбраеньне.

Ігар Чыкін, расейскі экспэрт, сябар пазаведамаснай экспэртнай рады па пытаньнях паветрана-касьмічнай абароны, лічыць, што ўвядзеньнем санкцый амэрыканцы вырашаюць свае ўнутраныя праблемы.

«Асновай для такіх рашэньняў можа быць тое, што ў нейкім рэгіёне сьвету амэрыканцам робіцца няўтульна. Калі мы паглядзім на навіновыя стужкі апошніх дзён, якія тычацца вайскова-прамысловай галіны, то пабачым даволі вялікую колькасьць паведамленьняў пра тое, што Іран перахоплівае амэрыканскія бесьпілётнікі, расшыфроўвае іхную відэаінфармацыю, выкладае ўсё гэта ў адкрыты доступ. Як правіла, гэта ўсё сканчаецца адсутнасцью камэнтароў з амэрыканскага боку. Я думаю, што гэта чыста тэарэтычна, ня зьвязваючы, безумоўна, дзве гэтыя падзеі, але магло быць падставай для такіх рэчаў (увядзеньня санкцый)».

Чыкін нагадвае, што санкцыі, уведзеныя супраць беларускіх кампаній — гэта санкцыі першага ўзроўню:

«Гэта значыць, амэрыканцы ня будуць закупляць у гэтых прадпрыемстваў прадукцыю для сваіх патрэбаў. Я думаю, што і не закуплялі ніколі да таго. Адзінае, што трэба глянуць, ці не было плянаў пастаўкі прадукцыі гэтых прадпрыемстваў для афганскага войска. Гэтыя закупкі фінансуюцца амэрыканскім бокам. Амэрыканскі бюджэт фінансуе забесьпячэньне і навучаньне афганскага войска. Так ужо склалася, што афганцы прызвычаіліся да нашай зброі, таму былі пляны закупкі верталётаў Міля, бронетраспартэраў, стралковай зброі і гэтак далей. Яны таксама кожны раз натыкаюцца на супраціў амэрыканскіх кангрэсмэнаў, якія ня хочуць за амэрыканскія грошы купляць расейскую зброю. Ім жа трэба з чымсьці пакінуць афганцаў, калі яны сыдуць у 2014 годзе. Але гэта, бадай, адзінае, як праз санкцыі можна гэтыя прадпрыемствы зачапіць».

«Іншая справа, — працягвае экспэрт, — калі санкцыі будуць разьвівацца з прыцягненьнем фінансавых інстытутаў, то гэта, канечне, можа пацягнуць нязручнасьці ў разьліках паміж самім прадпрыемствамі і замоўцамі, калі яны вядуць разьлікі ў далярах».

Ігар Чыкін не падзяляе думку, што празь Беларусь краіны кшталту Ірана маюць намер дасягнуць расейскіх тэхналёгій узбраеньня і расейскага абсталяваньня:
Трэба глянуць, ці не было плянаў пастаўкі прадукцыі гэтых прадпрыемстваў для афганскага войска. Гэтыя закупкі фінансуюцца амэрыканскім бокам

«У Расеі вельмі жорсткі кантроль за сфэрай ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Такія рэчы будуць спыняцца, калі яны парушаюць расейскую палітыку ў тым ці іншым рэгіёне. А мы памятаем, што Расея пайшла на саступкі Захаду, ці Ізраілю ў прыватнасьці, у пляне пастаўкі зэнітна-ракетных комплексаў С-300 у Іран, і нават фінансавыя спрэчкі ўзьніклі з іранскім бокам. Але ніякіх цёмных схемаў ня можа быць рэалізавана. Можа, такое было ў 90-я гады, але цяпер гэта немагчыма».

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць шэрагу юрыдычных і фізычных асобаў у Беларусі, Кітаі, Вэнэсуэле, Іране, Сырыі і Судане. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, фігурантам сьпісу інкрымінуецца парушэньне палажэньняў амэрыканскага закону аб нераспаўсюдзе зброі масавага зьнішчэньня ў дачыненьні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сырыі.

Як паведамляе дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, санкцыі прымяняюцца ў дачыненьні да дзьвюх беларускіх арганізацый: «ТМ Сэрвісыз» і кіроўнай кампаніі холдынгу радыёлякацыйных сыстэмаў (КБ «Радар»), а таксама да іх даччыных кампаній.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG