Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 12 студзеня: Макей у Тбілісі, Шагал на Кальварыйскай, гадавіна скасаваньня Берасьцейскай уніі


Уладзімер Макей, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта

Уладзімер Макей, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта

Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі, і сёньняшні дзень у гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Тбілісі, нарада камісараў Эўразьвязу па палітыцы добрасуседзтва і транспарту Штэфана Фюле і Сііма Каласа з прадстаўнікамі міністэрстваў замежных справаў і транспарту краін-удзельніц праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Чакаецца ўдзел кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея і міністра транспарту Анатоля Сівака.

Тэгеран, місія МАГАТЭ прыедзе ў Іран дзеля праверкі характару іранскай ядзернай праграмы

Менск, Інстытут журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская, 9).- у рамках Дня культуры Ізраіля адбудзецца лекцыя пасла Ізраіля у Беларусі Ёсіфа Шагала.

Менск, офіс АГП — круглы стол пра выкрадзеных палітыкаў. Возьмуць удзел праваабаронцы на чале з Гары Паганяйлам, палітыкі і сваякі выкрадзеных.
Пачатак у 12.00.

Менск, кінатэатар «Камсамолец» — пачатак рэтраспэктыўнага паказу фільмаў вядомага «майстра жаху» Альфрэда Хічкока.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1746 — у Косаўскім касьцёле ахрышчаны Тадэвуш Касьцюшка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстаньня 1794 году.

1798 — памёр Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі.

1799 — у Наваградку ў Фарным касьцёле ахрышчаны Адам Міцкевіч.

1839 — пачаўся Полацкі царкоўны збор, які скасаваў Берасьцейскую царкоўную унію 1596 году і пастанавіў перавесьці беларусаў-уніятаў у падпарадкаваньне Расейскай праваслаўнай царквы.

1910 — у Вільні адбылася першая беларуская пастаноўка. Ставілі п’есу Крапіўніцкага «Па рэвізіі».

ЦЫТАТА ДНЯ

Трэба ахвяраваць многім, каб уратаваць усё.

Тадэвуш Касьцюшка
XS
SM
MD
LG