Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Бэнэдыкт XVI закончыць свой пантыфікат 28 лютага а 20:00, — паведамляе прэсавы сакратар Ватыкану Фэдэрыка Ламбардзі.

З 28 лютага ў Ватыкане пачнецца пэрыяд «sede vacante», калі месца папы будзе вольным.

канкляў з мэтай выбару наступнага папы адбудзецца ў сакавіку. Бэнэдыкт XVI у ім браць удзелу ня будзе.

«Новы папа будзе на Вялікдзень», — цытуе прэсавага сакратара Сьвятога пасаду «Газэта Выборча».

Сыход у адстаўку папы Бэнэдыкта — першы за 600 апошніх гадоў.

* * *
Польскія экспэрты дапускаюць, што новым папам можа стаць прадстаўнік Італіі альбо Паўднёвай Амэрыкі.

Інтэрнэт-партал gazeta.pl, спасылаючыся на думку спэцыяліста ў рэлігійных справах Марэка Заёнца, піша пра дзьве галоўныя тэзы, якія гучаць пад час абмену думкамі пра наступніка папы Бэнэдыкта XVI.

Першая гаворыць аб тым, што прыйшоў час папы з-за межаў Эўропы. Другая — што папам можа стаць італьянец.

«Як будзе, час пакажа. Мы ведаем, што галасаваньні часам разыходзяцца з папярэдне заплянаванымі сцэнарамі, так як гэта было ў 1978 годзе», — зазначыў спадар Заёнц, маючы на ўвазе абраньне паляка Караля Вайтылы, Яна Паўла Другога.

Пры гэтым экспэрт падкрэсьліў, што сярод «ватыканістаў» пэўны час ходзяць спэкуляцыі на тэму, адкуль новы папа мог бы паходзіць, і гавораць перадусім пра кандыдата з-за межаў Эўропы, пры гэтым зазначаючы, што прадстаўнік Паўднёвай Амэрыкі мае самыя большыя шанцы.
Пасьля двух папаў-неітальянцаў прадстаўнік Італіі будзе мець найбольшыя шанцы

Прадстаўнікі іншых кантынэнтаў ня лічацца верагоднымі кандыдатамі: у Азіі касьцёл дынамічны, але колькасна вельмі малы, каб адыграць вялікую ролю, Паўночная Амэрыка мела апошнім часам шмат складаных праблем, у тым ліку хвалю пэдафілійных скандалаў, якія падарвалі там аўтарытэт касьцёлу, мала гавораць пра кандыдатаў з Афрыкі, кажа спадар Заёнц.

Паводле другой гіпотэзы, вялікія шанцы на канкляве мае прадстаўнік Італіі.

«Гэты прагноз грунтуецца на тым, што пасьля двух папаў-неітальянцаў прадстаўнік Італіі будзе мець найбольшыя шанцы», — кажа экспэрт Заёнц. Прычым удакладняе, што новым папам можа стаць прадстаўнік рымскай курыі.

Сярод так званых «папабіле» (магчымых наступнікаў папы) у Ватыкане да гэтага часу называлі двух італьянцаў: 71-гадовага арцыбіскупа Міляну Анджэла Скола (Angelo Scola) і 69-гадовага кіраўніка Кангрэгацыі ў справах духавенства Маўра П’ячэнца (Mauro Piacenza), а таксама венскага арцыбіскупа Крыстафа Шэнбарна (Christoph Schoenborn) .

«Праўдападобна, што і гэтым разам будзе абраны не італьянец», — піша польскае агенцтва ПАП, якое зьвяртае ўвагу на скандалы Vatileaks, якія прывялі да публікацыі тайных дакумэнтаў Ватыкана аб спрэчках, інтрыгах і напружаньні паміж герархамі рымскай курыі.

Да гэтага часу найчасьцей магчымым наступнікам Бэнэдыкта называлі кардынала Сколу, у італьянскіх СМІ былі нават спэкуляцыі, што цяперашні кіраўнік Касьцёла хоча яго бачыць на сваім месцы. Апрача кардыналаў Скола, П’ячэнца і Шэнбрана ў якасьці кандыдатаў на Сьвяты пасад называюць таксама кіраўніка Папскай рады культуры кардынала Джанфранка Равазі (Gianfranco Ravasi), мітрапаліта Нью-Ёрка Цімаці Долана (Timothy Dolan) і кардынала зь Філіпін Луіса Антоніё Тагле (Luisa Antonio Tagle).
XS
SM
MD
LG