Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фізычная актыўнасьць супраць рака прастаты


Праведзеныя дасьледаваньні выявілі ўзаемасувязь паміж фізычнай нагрузкай і зьніжанай рызыкай зьяўленьня рака прастаты.

Фізычныя практыкаваньні могуць скараціць рызыку разьвіцьця рака прастаты ў мужчын ці аблегчыць яго цячэньне, сьцьвярджаюць амэрыканскія навукоўцы, праца якіх апублікаваная ў часопісе Cancer.

Дасьледнікі з Мэдыцынскага вэтэранскага цэнтру ў Дарэме ў Паўночнай Караліне (Durham Veterans Affairs Medical Center) апыталі 164 беласкурых мужчынаў, якія прайшлі праз біяпсію, запоўнілі анкету аб інтэнсыўнасьці іх фізычнай нагрузкі на тыдні.

Нагрузка была клясыфікаваная па катэгорыях: сядзячы лад жыцьця, сярэдняя актыўнасьць, нагрузка сярэдняй ступені і высокая фізычная актыўнасьць. Сярод мужчын, якія маюць нагрузку сярэдняй і высокай ступені, вынікі біяпсіі на 53% радзей паказвалі наяўнасьць у іх рака прастаты ў параўнаньні з тымі, хто вёў сядзячы лад жыцьця ці мала рухаўся.

Навукоўцы таксама ацанілі, ці ўплывае фізычная актыўнасьць на памер ўжо выяўленай пухліны ў мужчыны. Сярод анкалягічных пацыентаў, якія наведваюць трэніроўкі, рызыка пераходу хваробы ў запушчаную стадыю была на 13% ніжэйшая.
XS
SM
MD
LG