Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З такімі тэмпамі цэны вырастуць амаль напалову


Сёлетняя студзеньская інфляцыя найвышэйшая за апошнія тры гады. Як паведаміла міністэрства статыстыкі і аналізу, спажывецкія цэны ў студзені 2013 году павялічыліся на 3%.

Паводле прагнозу ўраду, за ўвесь год інфляцыя павінна не перавысіць 12%. Аднак калі цэны на працягу году будуць расьці такім тэмпам, як у студзені, то за год яна складзе 42%.

Летась яна склала 21.8% пры пляне ў 19-22%, у 2011 крызісным годзе — 108.7%.
У студзені 2011 цэны павялічыліся на 1.4%, у леташнім студзені — на 1.9%.

Падвышэньне цэнаў у студзені 2013 году разьмеркавалася наступным чынам:

Тавары і паслугі

Рост цэнаў, у %

Усе спажывецкія тавары і паслугі 3
Харчовыя тавары 3.1
У тым ліку:
Гародніна 14.3
Бульба 8.6
Садавіна 7.7
Макаронныя вырабы 2.6
Алькагольныя напоі 5.9
Тытунёвыя вырабы 28.6
Нехарчовыя тавары 1.1
У тым ліку:
Бэнзін 5.2
Мэдыкамэнты 2.6
Мэбля 1.1
Платныя паслугі 6.1
У тым ліку:
Паслугі пасажырскага транспарту 23
Сувязь 22.2
Мэдычныя паслугі 12.5

XS
SM
MD
LG