Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прапануюць раззбраеньне, Расея супраць


Russia -- Antiaircraft missile systems C-200, in Kaliningrad region, 29Mar2002

Russia -- Antiaircraft missile systems C-200, in Kaliningrad region, 29Mar2002

ЗША гатовыя прапанаваць Расеі ўзаемнае скарачэньне ядзерных арсэналаў.

Чакаецца, што гэта будзе абмяркоўвацца падчас візыту ў Маскву
намесьніка дзяржсакратара Роўз Гётэмюлер.

Рэалізацыя новых прапановаў аб скарачэньні ядзерных узбраеньняў дазволіла б бакам штогод эканоміць прыкладна па 8 млрд даляраў, паведамляе расейскі “Коммерсант” са спасылкай на ананімную крыніцу, блізкую да адміністрацыі Барака Абамы.

У выпадку адмовы Масквы ад перамоваў аб новым скарачэньні ядзерных арсэналаў Вашынгтон можа разгледзець пытаньне аб аднабаковым раззбраеньні.

Віцэ-прэзыдэнт Джозэф Байдэн папярэдне абмеркаваў гэтую тэму зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым падчас сустрэчы на мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы 2 лютага, але сустрэў “вельмі прахалодны” адказ.

Амэрыканскія назіральнікі зьвязваюць нязгодлівасьць Расеі з уплывам ваенна-прамысловага комплексу, якому ўжо абяцаныя грошы на стварэньне цяжкай балістычнай ракеты SS-27, якая мае замяніць састарэлыя сыстэмы SS-18 (“Сатана”) і SS-19 (“Стылет”).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG