Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай абышоў ЗША і стаў найбуйнейшай гандлёвай дзяржавай сьвету па выніках 2012 году.

Як адзначае агенцтва Bloomberg, выхад КНР на першае месца ў сьвеце ў сукупным аб’ёме зьнешняга гандлю таварамі зьяўляецца важнай вяхой у эканамічным суперніцтве дзьвюх дзяржаў. ЗША заставаліся лідэрам усясьветнага гандлю практычна з канца другой усясьветнай вайны.

Для супастаўленьня аналітыкі агенцтва выкарыстоўвалі суму экспарту і імпарту тавараў абедзьвюх дзяржаў: для ЗША гэты паказчык у мінулым годзе быў роўны $3,82 трлн (прыкладна чвэрць ВУП, па дадзеных 2011 году), для Кітая — $3,87 трлн (больш за палову ВУП).

Экспэрты, уключаючы аналітыкаў HSBC Holdings Plc, лічылі, што выхад Кітая на першае месца адбудзецца не раней 2016 году.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG