Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя ў Вярхоўнай Радзе другі тыдзень блякуе трыбуну


Украінская апазыцыя працягвае блякаваць трыбуну Вярхоўнай Рады, патрабуючы гарантый асабістага галасаваньня дэпутатаў.

Сёньня лідэры фракцый УДАР, «Бацькаўшчына» і «Свабода» правядуць чарговы раўнд кансультацый з гэтай нагоды са старшынёй Вярхоўнай Рады Ўладзімерам Рыбаком.

Кіраўнік парлямэнта будзе сёньня таксама мець сустрэчы з амбасадарамі Нямеччыны і Францыі ва Ўкраіне.


Апазыцыя нават у выходныя дні не спыняе блякаваньня сесійнай залы парлямэнту, якое пачалося 4 лютага і не дазволіла адкрыць другую сэсію Вярхоўнай Рады.


Фракцыі «Радзіма», «Свабода» і УДАР патрабуюць ад фракцый большасьці ўвесьці ў дзеяньне «сэнсарную кнопку», або іншы тэхнічны спосаб забясьпечыць асабістае галасаваньне дэпутатаў.
XS
SM
MD
LG