Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы ўлады і апазыцыі ў Бахрэйне


Пратэст у сталіцы Бахрэйну Манаме, 17 сьнежня 2012 года.

Пратэст у сталіцы Бахрэйну Манаме, 17 сьнежня 2012 года.

У Бахрэйне ўрад і прадстаўнікі апазыцыі ў нядзелю пачалі новыя перамовы аб прымірэньні – першыя з 2011 года. Яшчэ адзін раунд перамоваў заплянаваны на сераду.

Перамовы накіраваныя на ўрэгуляваньне канфлікту паміж суніцкімі кіраўнікамі краіны і апазыцыяй, члены якой у большай ступені ўяўляюць шыіцкую большасць краіны.

Шыіты імкнуцца спыніць дамінаваньне манархіі і выбараў ўрада, які ўключаў бы ў свой склад і шыітаў.

Акцыі пратэсту, якія ўспыхнулі 2011 разам з выступамі ў іншых краінах рэгіёну падчас «арабскай вясны», былі задушаныя сіламі бясьпекі, аднак дэманстранты працягваюць патрабаваць зьменаў. Бахрэйн зьяўляецца базай Пятага флёту ЗША.
XS
SM
MD
LG