Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі прапануе канстытуцыйныя зьмены


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прапанаваў прэм'ер-міністру краіны Бідзіне Іванішвілі 11 лютага пачаць перамовы па пытаньнях канстытуцыйных зьменаў разам з прадстаўнікамі парлямэнцкай большасьці.

«Мы можам ужо ў панядзелак пачаць гэтыя перамовы і разгледзець цэлы шэраг заканадаўчых пытаньняў, якія датычацца канстытуцыйных зьмяненьняў і іншых важных ініцыятываў, якія патрабуюць кансэнсусу для забесьпячэньня мірнага суіснаваньня розных інстытутаў», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта Грузіі, апублікаванай ім у сэрвісе Facebook.

У мінулую пятніцу Міхаіл Саакашвілі не змог выступіць у Нацыянальнай бібліятэцы і зачытаць сваё штогадовае пасланьне да парлямэнту. Апанэнты не прапусьцілі яго ў будынак.

Пасьля гэтага прэм’ер-міністар Грузіі Бідзіна Іванішвілі асудзіў падзеі ля Нацыянальнай бібліятэкі і выказаў гатоўнасьць супрацоўнічаць з прэзыдэнтам у рамках Канстытуцыі і законаў.
XS
SM
MD
LG