Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал з канінай пашырыўся на ўвесь Эўразьвяз


Румынскі ўрад абвясьціў аб правядзеньні расьсьледаваньня інфармацыі аб тым, што выяўленая ў Вялікабрытаніі і Францыі каніна, якую выдавалі за ялавічыну, паходзіла з Румыніі.

Афіцыйны Бухарэст заявіў, што прыме захады ў выпадку, калі выявіцца, што гаворка ідзе аб парушэньні закону.

У студзені служба харчовых стандартаў Вялікабрытаніі ўстанавіла, што ў продаж у краіне патрапілі гамбургеры, у якіх выявілі каніну. Пазьней такія ж факты былі зафіксаваныя і ў Францыі.

Францыя падазрае, што румынскія вытворцы мяса і гандлёвыя кампаніі з Галяндыі ды Кіпра былі часткамі ланцугу, у якім ялавічыну падмянялі канінай ў гатовых стравах, такіх як гамбургеры і лазаньня. Гэтыя тавары ўжо выведзеныя з абароту ў крамах Брытаніі, Францыі і Швэцыі.

Францускія ўлады заяўляюць, што гэта быў злачынны падман і абяцаюць уважлівае расьсьледаваньне.

Ніякіх праблемаў са здароўем для грамадзян Эўразьвязу гэты выпадак не выклікаў.
XS
SM
MD
LG