Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі могуць перанесьці выбары прэзыдэнта


Прэзыдэнт Серж Саргсян выступае перад выбарнікамі

Прэзыдэнт Серж Саргсян выступае перад выбарнікамі

У Армэніі пацярпелы пры замаху кандыдат на прэзыдэнта краіны Паруйр Айрыкян просіць перанесьці выбары на два тыдні.

Адпаведную заяву ён падаў у Канстытуцыйны суд. У прэсавай службе суду паведамілі, што просьба будзе разгледжаная на працягу чатырох дзён. Айрыкян адзначае, што, знаходзячыся ў лякарні, ён страціў дзесяць дзён перадвыбарчай агітацыі, што не спрыяла павышэньню ягонага рэйтынгу сярод выбаршчыкаў.

Замах на лідэра партыі «Аб’яднаньне «Нацыянальнае самавызначэньне» быў учынены 31 студзеня. Ён атрымаў агнястрэльную рану ў плячо, пасьля чаго меў апэрацыю.

Выбары ў Армэніі прызначаныя на 18 лютага.
XS
SM
MD
LG