Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі гатовы да перамоваў зь Іванішвілі


Мізэіл Саакашвілі, прэзыдэнт Грузіі

Мізэіл Саакашвілі, прэзыдэнт Грузіі

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў гатовасьць да перамоваў са сваім палітычным праціўнікам, прэм’ер-міністрам Бідзінам Іванішвілі.

У заяве, якая зьявілася ў Інтэрнэце Саакашвілі прапануе прэм’еру, а таксама прадстаўнікам парлямэнцкай большасьці ў панядзелак абмеркаваць шэраг пытаньняў, у тым ліку, зьвязаныя з унясеньнем паправак у канстытуцыю аб абмежаваньні ўлады прэзыдэнта.

У мінулую пятніцу каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі ў Тбілісі, дзе павінен быў выступіць Саакашвілі, удзельнікі акцыі пратэсту зьбілі некалькіх дэпутатаў ад апазыцыі.

Прэм’ер Іванішвілі асудзіў тое, што адбылося, і прапанаваў прэзыдэнту і парлямэнцкай апазыцыі сустрэцца і абмеркаваць усе праблемы.
XS
SM
MD
LG