Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эксгумуюць цела паэта Няруды


Пабла Няруда
Пабла Няруда

У Чылі суд пастанавіў эксгумаваць парэшткі паэта Пабла Няруды - для ўстанаўленьня прычынаў ягонай сьмерці ў верасьні 1973 году.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры, палітык, сябра цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Чылі памёр праз 12 дзён пасьля ваеннага перавароту, у выніку якога быў зрынуты прэзыдэнт-сацыяліст Сальвадор Альендэ, і да ўлады ў краіне прыйшоў генэрал Аўгуста Піначэт.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, Няруда памёр ад раку. Выказваліся, аднак, здагадкі, што паэта маглі атруціць. У 2011 годзе было пачата адпаведнае расьсьледаваньне. Калі будзе праведзеная эксгумацыя, пакуль ня ясна. Цела Пабла Няруды пахаванеа побач зь ягонай жонкай у мястэчку Ісла Негра, што ў 120 кілямэтрах на захад ад сталіцы Чылі гораду Сант'яга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG