Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прычына спробы самаспаленьня ў Маскве – праблемы ветэранаў-аўганцаў


Мужчына, які ў пятніцу спрабаваў зьдзейсьніць акт самагубства на Чырвонай плошчы ў Маскве, патлумачыў свой учынак імкненьнем прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы ветэранаў-аўганцаў.

Аб гэтым сёньня «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў праваахоўных органах гораду. Паводле ягоных словаў, акт самаспаленьня спрабаваў зьдзейсьніць жыхар Чэбаксараў — дырэктар таварыства «Ветэраны баявых дзеяньняў і баявой садружнасьці».

Паліцыянты агонь патушылі, пацярпелы з апёкамі твару і рук быў шпіталізаваны. Мужчына заявіў, што хацеў прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы атрыманьня дазволу на будаўніцтва рэабілітацыйнага цэнтру для ветэранаў-аўганцаў ў Чэбаксарах. Інфармацыі з афіцыйных крыніцаў з гэтай нагоды няма.
XS
SM
MD
LG