Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Неразлучнікі» для закаханых


Гомельская краязнаўчая грамадская арганізацыя «Талака» і мясцовы філіял Веткаўскага музэю стараабрадніцтва й беларускіх традыцыяў 9 лютага вучылі моладзь вырабляць шлюбныя лялькі-абярэгі. І назвалі іх — «Неразлучнікі».

Навучаньне прымеркавана да аднаго з самых рамантычных і прыгожых міжнародных сьвятаў — Дня сьвятога Валянціна, які называюць яшчэ й Днём усіх закаханых. Адзначаецца гэтае сьвята 14 лютага.

Майстар-клясу вяла намесьніца старшыні «Талакі», дызайнэр Марыся Тульжанкова.
Вырабіць шлюбныя абярэгі прыйшлі каля паўсотні дзяўчат і юнакоў.

Марыся Тульжанкова
Марыся Тульжанкова




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG