Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі ня могуць паразумеццца


У Тбілісі затрыманыя паліцыяй і зьмешчаныя ў сьледчы ізалятар трое ўдзельнікаў пратэстнай акцыі ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, якая прайшла ў пятніцу.

Падчас яе былі зьбітыя некалькі дэпутатаў парлямэнту ад апазыцыі. У прэсавай службе МУС Грузіі сьцьвярджаюць, што інцыдэнт быў справакаваны прадстаўнікамі былой кіроўнай партыі «Адзіны нацыянальны рух».

У пятніцу ў Нацыянальнай бібліятэцы павінен быў выступіць прэзыдэнт краіны Міхаіл Саакашвілі. Гэтаму паспрабавалі перашкодзіць некалькі сотняў ягоных праціўнікаў, у тым ліку тыя, каго новыя ўлады прызналі палітвязьнямі і вызвалілі месяц таму. Саакашвілі ў зьвязку з непарадкамі зьвярнуўся да народу са сваёй рэзыдэнцыі. Прэзыдэнт Грузіі назваў сытуацыю ля Нацыянальнай бібліятэкі абрыдлівай.

Ён прапанаваў новаму ўраду і парлямэнту знайсьці кампраміс у шэрагу пытаньняў. Да спакою абодва бакі заклікаў амбасадар ЗША Рычард Норлянд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG