Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У афіцыйнай біяграфіі, апублікаванай на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА, цяперашняга кіраўніка справамі прэзыдэнта Віктара Шэймана, сярод іншага, называюць прафэсарам Акадэміі праблем бясьпекі, абароны і правапарадку Расейскай Фэдэрацыі.

На сайце гэтай установы апошнія навіны датуюцца сакавіком 2005 году і адсутнічае нейкая інфармацыя пра саму арганізацыю.

У расейскамоўнай Вікіпэдыі тлумачыцца, што Вярхоўны суд Расеі яшчэ ў 2008 годзе ліквідаваў гэтую акадэмію, якая была зарэгістраваная ў 2000 годзе як грамадзкая арганізацыя. У паведамленьні расейскай Генэральнай пракуратуры тады гаварылася, што структуры акадэміі «...насуперак дзейнаму заканадаўству заснавалі 73 віды ідэнтычных дзяржаўным узнагарод, у тым ліку ордэны, мэдалі, нагрудныя знакі, а таксама навуковыя ступені...». «...Узоры дыплёмаў і атэстатаў, выдаваных акадэміяй, маюць падабенства да дыплёмаў і атэстатаў дзяржаўнага ўзору, што не выключае іх выкарыстаньня ў такой якасьці...». Як тады заявіла пракуратура Расеі, усё гэта «...стварае ўмовы для карупцыйных праяваў і дыскрэдытуе дзяржаўную ўладу...».

Акадэмія спрабавала абскардзіць сваё закрыцьцё, але ў 2009 годзе Вярхоўны суд Расеі адмовіў у скарзе.

Ад 2000 да 2008 году акадэмія пасьпела ўручыць свае ўзнагароды беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку, расейскаму палітыку Ўладзімеру Жырыноўскаму, былому лідэру басьнійскіх сэрбаў Радавану Караджычу і мноству іншых.

Сярод іншых прафэсараў акадэміі быў і колішні кіраўнік Туркмэністану Сапармурат Ніязаў.


Прэзыдэнт акадэміі Віктар Шаўчэнка і Ёсіф Кабзон


У цэнтры - Жэрар Дэпардзьё

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG