Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для Саакашвілі падрыхтавалі «калідор ганьбы» і яйкі


Натоўп, які чакаў прэзыдэнта ля бібліятэкі

Натоўп, які чакаў прэзыдэнта ля бібліятэкі

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі зьвярнуўся да народу са штогадовым пасланьнем. З-за пратэстаў апазыцыі выступ некалькі разоў пераносіўся.

У часе тэлевыступу Міхаіл Саакашвілі патлумачыў, у чым палягаюць ягоныя асноўныя разыходжаньні з прэм’ер-міністрам Бідзінам Іванішвілі. Саакашвілі пацьвердзіў, што выступае за ўсенароднае абраньне прэзыдэнта, а не дэпутатамі парлямэнту. Ён таксама выказаўся супраць пераносу парлямэнту ў Кутаісі.

Раней сёньня Саакашвілі не ўдалося выступіць у Нацыянальнай бібліятэцы са штогадовым пасланьнем: каля будынку бібліятэкі сабраліся некалькі сотняў былых палітычных зьняволеных, вызваленых у студзені новым урадам. Яны зьбіраліся арганізаваць «калідор ганьбы» і закідаць Саакашвілі яйкамі. Удзельнікі пратэсту, спрабуючы пранікнуць у будынак, узламалі дзьверы, выбілі некалькі шыбаў. Прадстаўнікі праваахоўных органаў загарадзілі ўваход у бібліятэку жывой сьцяной.

Першапачаткова Міхаіл Саакашвілі зьбіраўся выступіць у парлямэнце, аднак заканадаўцы прагаласавалі за тое, каб адкласьці выступ на нявызначаны тэрмін. Большасьць у парлямэнце належыць кааліцыі, якая падтрымлівае прэм’ера Бідзіну Іванішвілі.
XS
SM
MD
LG