Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага палкоўніка асудзілі за спробу мяцяжу


Уладзімер Квачкоў у судзе

Уладзімер Квачкоў у судзе

Маскоўскі гарадзкі суд асудзіў былога палкоўніка ГРУ Ўладзімера Квачкова на 13 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы ўзброенага мяцяжу.

Дзяржаўнае абвінавачаньне назвала мэтай Квачкова захапіць уладу ў адным з цэнтральных гарадоў Расеі, а потым мабілізаваць насельніцтва і пайсьці на Маскву.

Сам Квачкоў не прызнаў cваёй віны, назваўшы палітычны лад у Расеі "антыканстытуцыйным".

У свой час расейскія СМІ паведамлялі пра сустрэчу палкоўніка Квачкова з Аляксандрам Лукашэнкам. Сам Квачкоў абвяргаў факт такой сустрэчы, але расказваў пра сваю паездку ў Беларусь і вельмі ўхвальна выказваўся пра беларускія ўлады.

Некалькі гадоў таму Ўладзіміра Квачкова і трох расейскіх дэсантнікаў абвінавацілі ў замаху на тагачаснага ачольніка дзяржаўнага канцэрну РАО ЕЭС Анатоля Чубайса. У 2010, пасьля некалькіх судовых працэсаў яны, аднак, былі апраўданыя. Квачкоў намякаў, што замах ён насамрэч зьдзейсьніў, называючы гэтую акцыю "адной з формаў нацыянальна-вызвольнай барацьбы".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG