Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго палохае Год Зьмяі


У апошнія гады шмат хто па-за межамі Кітаю цікавіцца тамтэйшым астралягічным календаром, а некаторыя нават адзначаюць кітайскі Новы Год традыцыйнымі фаервэркамі. Але Год Зьмяі, які пачынаецца 10 лютага, выклікае ў некаторых засьцярогі.

Па-першае, гэты год у кітайскім традыцыйным 12-гадовым цыклі лічыцца менш удачлівым, чым папярэдні Год Цмока. Менавіта ў «зьмяіны» 1989-ы год у Кітаі здушылі пратэсты на плошчы Цяньаньмэнь, а ў 2001-м у ЗША адбыліся тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон.

У постсавецкай прасторы менавіта ў Год Зьмяі адбываліся вялікія сацыяльныя ўзрушэньні першай паловы ХХ стагодзьдзя — рэвалюцыі ў Расейскай імпэрыі 1905-га і 1917-га гадоў, пачатак калектывізацыі ў 1929-м ці вайны СССР з нацысцкай Нямеччынай у 1941-м.

2013-ы будзе годам чорнай вадзяной зьмяі, які бывае раз на шэсьцьдзесят гадоў і які лічыцца годам, калі магчымыя вялікія перамены. Менавіта ў такі год памёр савецкі дыктатар Ёсіф Сталін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG