Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра гэта паведаміла карэспандэнту Свабоды старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытаньне, калі ЦВК плянуе перадаць неабходныя дакумэнты ў Палату прадстаўнікоў, спадарыня Ярмошына сказала:

«Нашы экспэрты працуюць над адпаведным законапраектам. Але ж Цэнтральная камісія не валодае правам заканадаўчай ініцыятывы. Таму нашы распрацоўкі пойдуць да кіраўніка дзяржавы. І ўжо менавіта ад яго імя, як суб’екта заканадаўчай ініцыятывы, законапраект накіруюць у Палату прадстаўнікоў.

На нядаўнім паседжаньні ў прэзыдэнта мы дыскутавалі пра магчымыя зьмены. Але гэта была размова выключна на роўні ідэяў. Тады, напрыклад, узьнікла пытаньне аб скасаваньні пасялковых і сельскіх саветаў. Але ўсё гэта пакуль толькі ідэі. І калі яны лягуць у тэкставы варыянт у выглядзе нормаў законаў, то ўсё там будзе зусім інакш выглядаць.

Працы шмат, і пакуль пра канкрэтныя тэрміны казаць надзвычай цяжка».

Спэцыяліст у галіне выбараў Сяргей Альфер з гэтай нагоды адзначае:

Сяргей Альфер

Сяргей Альфер

«У Беларусі існуе вельмі складаны мэханізм падрыхтоўкі законаў. І таму нават, калі б я меў на руках законапраект, распрацаваны ЦВК, я б ні ў якім разе не ўзяўся сказаць, што ад яго застанецца. Справа ў тым, што любы законапраект у нас праходзіць праз сыстэму узгадненьня з зацікаўленымі органамі. А іх мноства — гэта і міліцыя, і суды, пракуратура, і МЗС, і яшчэ шмат чаго.

І кожная структура лабіруе свае інтарэсы перад прэзыдэнтам. А ён, як я разумею, будзе выбіраць сярод тых, каму больш давярае. Таму нават калі ўявіць непраўдападобную карціну, што спадарыня Ярмошына падрыхтавала дэмакратычныя зьмены выбарчага заканадаўства, праз „прэзыдэнцкае“ сіта яны ўсё роўна не прайшлі б».

Бліжэйшыя выбары ў мясцовыя саветы павінны адбыцца не пазьней за 23 сакавіка 2014 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG