Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мала «пальцам піханых» каўбас


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не дапусьціць прыватызацыі аб’ектаў спажыўкаапэрацыі.

«Ніякай штучнай прыватызацыі спажыўкаапэрацыі, пакуль я прэзыдэнт, мы не дапусьцім», — заявіў Лукашэнка на справаздачным сходзе сяброў «Белкаапсаюзу».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ахвотныя прыватызаваць гэтыя аб’екты «ўжо лапы чухаюць».

«Забудзьцеся — ніякай чыноўніцкай, як піша наша пятая калёна, прыватызацыі як спажыўкаапэрацыі, так і дзяржуласнасьці ня будзе».

Ён адзначыў, што пытаньне аб прыватызацыі спажыўкаапэрацыі ўздымалася яшчэ ў часы яго дэпутацтва. «Я, будучы дэпутатам, выступіў супраць, і мы выратавалі спажыўкаапэрацыю», — цытуе Інтэрфакс кіраўніка краіны.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што самае масавае парушэньне, якое выяўляецца пры праверцы гандлёвых аб’ектаў, — продаж няякасных тавараў, тэрмін прыдатнасьці якіх ужо выйшаў. Як і раней, значная частка таваразвароту складаецца за кошт рэалізацыі хлеба, алькагольных напояў, тытунёвых вырабаў і цукру.

Лукашэнка лічыць недастатковаю вытворчасьць «пальцам піханых» каўбас.

«Зрабіце тысячу тон „пальцам піханых“ — і атрымаеце добры эфэкт», — заявіў кіраўнік краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG