Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыянтаў, якія забілі апазыцыянэраў, апраўдалі


Суд Альбаніі апраўдаў двух высокапастаўленых паліцыянтаў, якія праходзілі ў рэзананснай справе пра расстрэл ў 2011 годзе мітынгу апазыцыі і забойства трох чалавек. Гэта выклікала хвалю абурэньня.

Апазыцыйная Сацыялістычная партыя ў чацьвер заявіла што выходзіць з парлямэнту. А сын аднаго з забітых публічна прыгразіў паліцыянтам кроўнай помстай.

20-тысячны мітынг адбыўся 21 студзеня 2011 году. Прадстаўнікі Сацыялістычнай партыяй патрабавалі адстаўкі падазраваных у карупцыі міністраў і прэм’ера Салі Берыша, а таксама правядзеньня датэрміновых выбараў. Акцыя перарасла ў сутыкненьні з паліцыяй. Паліцыя страляла па мітынгоўцах. Экспэртыза пазьней пацьвердзіла, што ўсе яны сталі ахвярамі куляў, выпушчаных вартавымі правапарадку.

Пад суд патрапіў кіраўнік Рэспубліканскай гвардыі (элітнага паліцэйскага падразьдзяленьня) Ндрэа Прэндзі і старэйшы афіцэр гэтага атрада Агім Лупа, якія абвінавачваліся ў забойстве трох чалавек.

Прэндзі і Лупа сьцьвярджалі, што адкрывалі толькі папераджальны агонь у паветра і пры гэтым ні ў каго не патрапілі. Абарона настойвала, што забітыя сталі ахвярамі рыкашэтаў куль.

Пракуратура патрабавала для абвінавачаных больш за 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Суд палічыў недаказанай віну Прэндзі і Лупы, і апраўдаў яшчэ аднаго афіцэра паліцыі, хаваў доказы страляніны на мітынгу, паведамляе Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG