Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны крымінальны суд патрабуе выдаць галоўнага шпіёна Кадафі


Міжнародны крымінальны суд (МКС) папрасіў Лібію перадаць яму былога начальніка выведкі Кадафі Абдулу Сэнусі.

Судзьдзі МКС заявілі, што яны заклікалі «лібійскія ўлады прыступіць да неадкладнага перавозу спадара Сэнусі ў суд».

Калі ўлады Лібіі адмовяцца зрабіць гэта, МКС абяцае зьвярнуцца па падтрымку да Рады Бясьпекі ААН.

Раней суд выдаў ордэны на арышт Абдулы Сэнусі і Сэйфа аль-Іслама, сына Муамара Кадафі. Паўнамоцтва на гэта суду дала Рада Бясьпекі ААН.

Патрабаваньне выдаць кіраўніка выведкі— новы крок у спрэчцы паміж Трыпалі і Міжнародным крымінальным судом пра тое, хто павінен судзіць Сэнусі і Сэйфа аль-Іслама.

Іх абодвух вінавацяць у значынствах супраць чалавечнасьці падчас вайны ў 2011-м годзе, якая сончылася падзеньнем рэжыму Кадафі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG