Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту пройдзе з нагоды пахаваньня апазыцыйнага палітыка Чокры Белаіда.

Невядомы застрэліў Белаіда 6 лютага, калі той выйшаў з дому на працу.

Гэтае забойства выклікала пратэсты ў розных гарадах Тунісу.

У чацьвер, пратэстоўцы падпалілі штаб-кватэру Эннахду, ісламісцкая партыя прэм’ер-міністра Хамдзі Джэлабі.

Сам Джэлабі заявіў, што распусьціць урад і створыць беспартыйны тэхнічных урад, каб аслабіць напружанасьць. Але яго партнэры па кааліцыі супраць такога рашэньня.

Аналітыкі кажуць, што Туніс пакутуе ад напружанасьці ў адносінах паміж ісламістамі і іхымі сьвецкімі апанэнтамі. У краіне таксама расьце расчараваньне ад таго, што няма прагрэсу пасьля зьвяржэньня дыктатара Зін аль-Абідзін бэн Алі ў студзені 2011 года.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG