Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: штраф для рэдактаркі забароненай газэты


Тацяна Трубачова

Тацяна Трубачова

Суд Алматы аштрафаваў на суму, якая роўная 220 далярам ЗША, Тацяну Трубачову, рэдактарку забароненай газэты «Голас Рэспублікі».

Адвакат Трубачовай паведаміў, што яна будзе адскарджваць рашэньне суду.

Перад пачаткам разьбіральніцтва журналісты газэты зладзілі акцыю пратэсту перад будынкам суду, называючы пазоў актам ціску на незалежныя мэдыі.

Трубачова са сваёй камандай пачала выпускаць новую газэту «Рыпаблік». Наклад выданьня — 99 асобнікаў на тыдзень. Гэта дазваляе пазьбегнуць афіцыйнай рэгістрацыі.

У сьнежні ўлады Казахстану забаранілі «Голас Рэспублікі» ды дзесяткі іншых СМІ, бо палічылі, што іхны кантэкт мае прыкметы экстрымізму.

Суд палічыў, што Трубачова парушыла папярэднюю забарону.
XS
SM
MD
LG