Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халіп: Міліцыянты просяць парваць мае заявы на выезд


«Гэтыя... трам-тарарам.., а нам адказваць»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:44 0:00
Наўпроставы лінк

Грамадзкая ініцыятыва «За волю» ў межах Маратону салідарнасьці з палітвязьнямі правяла 7 лютага сустрэчу з асуджанай за Плошчу журналісткай Ірынай Халіп.

Сустрэча прайшла ў офісе БНФ.

Арганізатары сустрэчы назвалі яе «14 плюс 1». Маецца на ўвазе 14 палітвязьняў беларускіх калёній, турмаў і «хімій» ды Ірына Халіп, якая хоць і на волі, але працягвае адбываць пакараньне і абмежаваная ў перамяшчэньнях.

Журналістку пакаралі за падзеі 19 сьнежня 2010 году двума гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай на два гады. Ірыне Халіп загадана з 10 вечара да раніцы быць у доме, штотыднёва адзначацца ў міліцыі, да таго ж да яе ў любы час могуць прыйсьці міліцыянты з праверкай. Цягам двух гадоў Ірына ня можа выяжджаць зь Менску.

Аляксандар Лукашэнка заявіў на прэсавай канфэрэнцыі 15 студзеня, што журналістка сама ня хоча нікуды ехаць, а насамрэч ёй ніхто не перашкаджае. З таго часу Ірына Халіп напісала ў інспэкцыю, дзе яна стаіць на ўліку, заяву на атрыманьне дазволу на паездкі да мужа Андрэя Саньнікава ў Лёндан і ў Маскву ў рэдакцыю «Новай газэты», дзе яна працуе. На сустрэчы Маратону салідарнасьці з палітвязьнямі яна апавяла пра свой цяперашні статус і лёс заяваў на выезд.

«Статус мой ранейшы — я адбываю пакараньне з адтэрміноўкай. Калі скончацца два гады ад суду, маю справу зноў будзе разглядаць суд, і ён вырашыць, ці вызваліць мяне, ці адправіць на 2 гады ў калёнію. Калі я самавольна куды паеду — дакладна адправяць за краты. Што да заявы, то ад яе падачы прайшло болей за два тыдні, але мне дагэтуль афіцыйна не адказалі. А калі я прыходжу адзначацца ў міліцыю, мне там неафіцыйна кажуць, што лепш бы я парвала гэтую паперу».

На сустрэчы актывісты ініцыятывы «За волю» паказалі відэафільм пра Ірыну Халіп. З экрана прывітаньне журналістцы перадалі яе калегі з «Новай газэты».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG