Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанскі пісьменьнік пазбаўлены званьня «народнага»


Акрам Айлісьлі
Акрам Айлісьлі
Пра гэта паведаміла ВВС. Раман «Каменныя сны», які апісвае нападу на армян ў Баку ў сьнежні 1989 г., выклікаў шырокі рэзананс у Баку. У адрас аўтара прагучалі абвінавачваньні ў неаб’ектыўнасьці ў выкладаньні гістарычных фактаў.

У гутарцы з Азэрбайджанскай службай ВВС Акрам Айлісьлі сказаў, што пазбаўленьне званьня «народнага пісьменьніка» было для яго нечаканасьцю, але ад рашэньня нясе «духам 30-х гадоў».

«Глеба для гэтага рыхтавалася, як у 1930-я гады, зь лістамі ад народа. Я ня мог сабе ўявіць, што гэта здарыцца. Вольнае слова гарантуецца канстытуцыяй», — сказаў пісьменьнік.

У пачатку лютага група маладых людзей у знак нязгоды з раманам спаліла перад домам Айлісьлі партрэты пісьменьніка.

Раман «Каменныя сны» быў апублікаваны ў мінулым годзе на рускай мове ў часопісе «Дружба народаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG