Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндзкі фільм пра Беларусь пад Лукашэнкам на «Бэрлінале» (трэйлер)


http://player.vimeo.com/video/58210092 Under the Hood trailer --> http://vimeo.com/58210092 from Beyond the Wall Films --> http://vimeo.com/beyondthewallfilms on Vimeo --> http://vimeo.com .

«Пад каўпаком» («Under the Hood») — фільм ірляндзка-літоўскай вытворчасьці, будзе прэзэнтваны 9 лютага на фэстывалі «Бэрлінале» ў межах Эўрапейскага кінакірмашу. Рэжысэры фільму — Робэрт Дэніс і Марк Бэрн.

Фільм здымаўся цягам двух гадоў у Беларусі і за мяжой. Героі фільму — беларускія журналісты, грамадзкія дзеячы, вяскоўцы, як апазыцыянэры, так і прыхільнікі Лукашэнкі. Удзел у стужцы бралі Ірына Халіп, Франак Вячорка, Эдуард Мельнікаў, Яўген Афнагель, Віктар Марціновіч ды іншыя.

Некаторыя здымкі адбываліся ў офісе Радыё Свабода ў Празе.

Фільм апісвае падзеі Плочшчы 19 сьнежня 2010 году і тое, што адбывалася пасьля. Аўтары спрабуюць сутыкнуць розныя погляды розных людзей палярызаванага беларускага грамадзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG