Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адрэагаваў на перадачу Свабоды пра клеткі?


Варта шукаць альтэрнатыву ўтрыманьню ў клетках абвінавачаных у судах, заявіў міністар юстыцыі Беларусі Алег Сьліжэўскі 7 лютага на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

Паводле міністра, адсутнасьць клеткі павінна прадугледжваць альтэрнатыву, бо абвінавачаны можа быць небясьпечны для грамадзтва, нават калі яшчэ ня вынесены абвінаваўчы прысуд.

Алег Сьліжэўскі таксама сказаў, што ў Беларусі трэба ісьці да таго, каб рашэньне працягнуць знаходжаньне пад вартай абвінавачанага выносіў суд, а ня сьледчы ці супрацоўнік пракуратуры, але гэтае пытаньне не знаходзіцца ў кампэтэнцыі Мінюста.

Чаму мадэльера Варламава судзяць у клетцы, а намесьніка кіраўніка Менску Ладуцькі хаваюць ад грамадзкасьці за цёмным шклом у нішы судовай залі? Гэты ды іншыя аспэкты гучных судовых працэсаў у Беларусі ў перадачы «Свабода бяз гальштукаў» абмяркоўвалі Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык, Ганна Соўсь і Алег Грузьдзіловіч, аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро».

XS
SM
MD
LG