Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: кадры даходзяць да сьледчага ізалятара


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў дзейнасьць свайго кіраўніцтва спраў. Ён заявіў, што вынікі дзейнасьці падпарадкаванай яму структуры «нас вельмі не задавальняюць» і там назіраецца «небясьпечны застой».

Лукашэнка таксама згадаў пра факты маніпуляцый з эканамічнымі паказчыкамі і сур’ёзныя недахопы ў працы з кадрамі.

«Адбываюцца невытлумачальныя, я гэта мякка кажу, маніпуляцыі эканамічнымі паказчыкамі. Больш за тое, выкрываюцца прамыя фінансавыя парушэньні, якія становяцца прадметам разгляду з пазыцыі ўжо Крымінальнага кодэксу. Неспасьціжна розуму, як гэта стала магчыма ў гэтай структуры», — заявіў Лукашэнка на адмысловай нарадзе.

Пра кадры ў сыстэме свайго кіраўніцтва спраў Лукашэнка сказаў, што «яны часьцяком дэградуюць у дзелавым і маральным сэнсе, даходзіць да сьледчага ізалятара». Паводле Лукашэнкі, «патрэбныя маладыя пэрспэктыўныя кіраўнікі, галоўныя спэцыялісты, здольныя ажывіць эканоміку, фінансавую палітыку, інвэстыцыйную дзейнасьць».

Паводле Лукашэнкі, у сфэры будаўніцтва і капітальнага рамонту аб’ектаў «цэлы шлейф недахопаў: дапускаюцца зрывы тэрмінаў уводу ў эксплюатацыю, адступленьні ад праектна-каштарыснай дакумэнтацыі, якія цягнуць за сабой падаражэньне будаўніцтва і пагаршэньне якасных парамэтраў».

«Часта нядбайна расходуюцца грашовыя сродкі, якія выдзяляюцца на будаўніцтва. Я ўжо не кажу пра якасьць.

Колькі гадоў гаворым пра ўязны турызм, але, акрамя размоў, рэальных спраў не відаць. Інфраструктуры, па вялікім рахунку, няма. Прыдарожны сэрвіс — адна назва. Уся індустрыя адпачынку — рыбалка і паляваньне», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.

Зьвяртаючыся да новага кіраўніка справамі прэзыдэнта Віктара Шэймана, Лукашэнка сказаў:

«Мяне таксама цікавяць прычыны цяперашняй нэгатыўнай сытуацыі і шляхі выхаду зь яе. Мне трэба, каб Кіраўніцтва спраў ня толькі цалкам адпавядала найвышэйшаму дзяржаўнаму ўзроўню, але і было, як кажуць, «заканадаўцам мод».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG