Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся ў 13 лютага 1973 году ў Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры катэдры замежнай літаратуры.

Выкладае замежную (у тым ліку францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ.

Вядзе заняткі «Перакладчыцкай майстэрні» ў Беларускім калегіюме, а таксама заняткі «Школы маладога літаратара», арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Перакладае з ангельскай, францускай, польскай, расейскай і ўкраінскай моваў. Аўтар кніг «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі» (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2007), «Бэрлібры» (2008), «Несымэтрычныя сны» (2010).

Вершы Андрэя Хадановіча перакладаліся на два дзясяткі моваў, публікаваліся асобнымі кнігамі ў Польшчы, Украіне, Швэцыі. Аўтар кнігі вершаў для дзяцей «Нататкі таткі», якая выйшла ва ўкраінскіх перакладах у Кіеве ў 2011 г. У 2008 г. атрымаў прыз «Крышталь Віленіцы» на Міжнародным літаратурным фэстывалі ў Славеніі, а таксама прэмію «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».

Са сьнежня 2008 г. — старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG