Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэральная міграцыйная служба Расеі затрымала ў Маскве больш за 100 замежных грамадзянаў, якія працавалі дворнікамі, ня маючы пашпартоў альбо рэгістрацыі.

74-м зь іх будуць скарочаныя тэрміны знаходжаньня ў Расеі. 33 будуць высланыя за межы краіны.

Раней у гэтым месяцы маскоўскія ўлады заявілі, што з прычыны таго, што квоты на выкарыстаньне замежнай працоўнай сілы зьменшаныя, у сталіцы РФ ужо не хапае каля адной тысячы дворнікаў.
XS
SM
MD
LG