Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка ў сталіцы Інданэзіі


Паводка ў Джакарце. Студзень 2013

Паводка ў Джакарце. Студзень 2013

Каля дзесяці тысяч жылых дамоў затапіла ў выніку паводкі ў сталіцы Інданэзіі Джакарце, а таксама ў прыгарадах Бэкамі і Дэпок.

«Затапленьне адбылося таму, што 90% ападкаў засталіся на паверхні. Джакарта ня мае належных вадазборнікаўі і дрэнажнай сыстэмы», — прызнаў кіраўнік інфармацыйнага цэнтру Нацыянальнай управы ў справе ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў Інданэзіі Сутапа Пурва Нуграха.

Вада ў некаторых раёнах Джакарты паднялася на паўмэтры.

Затапіла нават гарадзкую адміністрацыю і транспартныя разьвязкі ў цэнтры сталіцы Інданэзіі, перадае Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
XS
SM
MD
LG