Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану


Танкер з іранскай нафты

Танкер з іранскай нафты

Новыя абмежаваньні накіраваныя на скарачэньне прыбыткаў Ірану ад продажу нафты.

Міністэрства фінансаў ЗША заявіла, што новыя захады скарачаюць сьпіс краінаў, якія, не парушаючы санцыяў ЗША, могуць купляць нафту ў Ірана.

Санкцыі таксама павінныя ўскладніць Тэгерану доступ да грошай ад экспарту нафты за мяжу.

Пад санкцыі таксама патрапіла дзяржаўная тэлекампанія Ірана — IRIB. Паводле амэрыканскіх уладаў, IRIB займаецца цэнзурай і трансьляцыяй прызнаньняў палітычных зьняволеных, якія былі здабытыя пад ціскам.

Прадстаўнік Міністэрства фінансаў заявіў, што «да таго часу, пакуль Іран не зрэагуе на занепакоенасьць сусьветнай супольнасьці ягонай ядзернай праграмай, ЗША будуць ужываць санкцыі і ўзмацьняць эканамічны ціск на іранскі рэжым».

ЗША абвінавачваюць Іран у распрацоўцы ядзернай зброі пад прыкрыцьцём праграмы мірнага атаму. У цяперашні час у дачыненьні да Ірану дзейнічаюць чатыры санкцыйныя рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН.

Іран сьцьвярджае, што разьвівае ядзерную праграму выключна ў мірных мэтах.
XS
SM
MD
LG